Джавані д’Аламанья (тксама Дзуанэ да Мурана, альбо Іаханес Аламанус, каля 1411 — 9 ліпеня 1450) — венецыянскі жывапісец эпохі Адраджэння нямецкага паходжання, які дзейнічаў у Італіі разам са сваім шваграм Антоніа Віварыні.
У жывапісе Аламаньі яшчэ моцныя гатычныя традыцыі, пра гэта сведчыць адна з яго карцін «Мадонна з чатырма айцамі царквы» (1446; Галерэя Акадэміі, Венецыя). Шмат увагі надзяляў распрацоўцы арнаментальных дэталяў, якія нагадвалі свет форм мастакоў кёльнскай школы 15 стагоддзя. У 1448 годзе майстэрня пад яго і Віварыні кіраўніцтвам пераехала ў Падую, дзе ён разам з Мантэньей і Піцола распісваў капэлу Аветары ў царкве Эрэметані.
Зноскі