Хуберт Майлс Глэдвін Джэб, 1-ы Барон Глэдвін, больш вядомы як Глэдвін Джэб (анг. Hubert Miles Gladwyn Jebb, 1st Baron Gladwyn; 25 красавіка1900 — 24 кастрычніка1996) — брытанскі дыпламат, палітычны дзеяч і першы выканаўца абавязкаў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных нацый.
Выконваючы абавязкі Генеральнага сакратара ААН
Пасля Другой сусветнай вайны Джэб служыў у якасці Выканаўчага сакратара падрыхтоўчай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. З кастрычніка 1945 па люты 1946 г. ён выконваў абавязкі Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных. 2 лютага генсекам ААН быў абраны нарвежац Тругве Лі.
Пасол
Па вяртанні ў Лондан, Джэб служыў намеснікам міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Эрнэста Бевіна. У 1946—1947 гады ён быў таксама дарадцам па замежных справах ААН, затым прадстаўляў Вялікабрытанію пры падпісанні Брусельскага дагавора ў 1948 годзе. У 1950—1954 гады Джэб быў паслом Злучанага Каралеўства пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а ў 1954—1960 гады — паслом у Францыі.
Зноскі
↑ абLundy D. R. Hubert Miles Gladwyn Jebb, 1st Baron Gladwyn // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.