Георгій Аляксандравіч Суджа́еў[3] (18 кастрычніка 1919, Астрахань — 27 лютага 2004[4]) — вучоны ў галіне эпідэміялогіі, доктар медыцынскіх навук (1973).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Астрахань. У 1941 годзе скончыў Саратаўскі медыцынскі інстытут[5]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[5]. У 1945 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1945—1947 гадах працаваў старшым інспектарам па дэзінфекцыйнай справе Міністэрства аховы здароўя БССР, у 1947—1950 гадах — начальнікам санітарна-эпідэмічнага атрада Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, у 1950—1960 гадах — галоўным урачом санітарна-эпідэміялагічнай станцыі Сталінскага (Заводскага) раёна Мінска[5]. У 1961—1969 гадах займаў пасаду загадчыка аддзелам дзіцячых інфекцый Беларускага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і гігіены[5]. У 1971—1985 гадах — бактэрыёлаг асабліва небяспечных інфекцый Беларускай рэспубліканскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі[5].
Памёр 27 лютага 2004 года[4]. Пахавана на могілках «Калодзішчы»[4].
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па эпідэміялогіі, мікрабіялогіі асабліва небяспечных хвароб жывёлы і чалавека.
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі