У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Раждзественскі.
Генадзь Мікалаевіч Раждзественскі (нар. 4 мая 1931, Масква — 16 чэрвеня 2018[6]) — савецкі і расійскі дырыжор, педагог, піяніст, кампазітар і музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1970).
Біяграфія
Музычную адукацыю атрымаў у Музычнай школе імя Гнесіных у А. Ф. Гнесінай і ў Цэнтральнай музычнай школе па класе фартэпіяна. У 1949 годзе паступіў у Маскоўскую кансерваторыю — у клас фартэпіяна Л.Аборына і оперна-сімфанічнага дырыжыравання, дзе прафесарам быў яго бацька Мікалай Аносаў. У 1954 годзе Раждзественскі скончыў кансерваторыю, у 1957 годзе — аспірантуру.
Дэбют Раждзественскага ў якасці дырыжора адбыўся ў 1951 годзе: у Вялікім тэатры пад яго кіраваннем быў выкананы балет П. І. Чайкоўскага «Спячая прыгажуня». Больш за 50 гадоў Раждзественскі кіруе рознымі расійскімі і замежнымі музычнымі калектывамі, вядзе актыўную педагагічную і музычна-асветніцкую дзейнасць. З 1974 года ён выкладае на кафедры оперна-сімфанічнага дырыжыравання Маскоўскай кансерваторыі, з 1976 года — прафесар, з 2001 года — загадчык кафедры.
У сезоне 2000—2001 гадах — мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра. З 1 верасня 2012 года ўзначальваў Камерны музычны тэатр ім. Б. А. Пакроўскага.
Памёр пасля працяглай хваробы[6].
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|