У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік». Пасля сканчэння БПІ працаваў майстрам, начальнікам участка будаўнічага ўпраўлення 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 — галоўны інжынер будаўнічага ўпраўлення 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.
З 1977 па 1981 год — інструктар аддзела будаўніцтва Магілёўскага абкама КПБ. З 1981 па 1985 год — галоўны інжынер Магілёўскага Аблміжкалгасбуда. З 1985 па 1988 год — загадчык аддзела будаўніцтва Магілёўскага абкама КПБ. У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1988 па 1994 год — старшыня праўлення Магілёўскага аблсельбуда. Падчас выбарчай кампаніі 1994 года збіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.