Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Гартэнзія

Гартэнзія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrangea L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24194
NCBI  23109
EOL  40082
IPNI  30010546-2
FW  54631

Гартэ́нзія, гідрангія[1] (Hydrangea) — род кветкавых раслін сямейства Гартэнзіевыя (Hydrangeaceae).

Батанічнае апісанне

Кусты вышынёй 1—3 м, некаторыя віды — невялікія дрэвы і ліяны. Лісце простае, чаргаванае, на чаранках, эліпсоіднай або яйцападобнай формы, даўжынёй 5—20 см. Кветкі белага колеру, у шчыткападобных або мяцёльчатых суквеццях. Плод — шматнасенная каробачка.

Расліны ядавітыя.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Паўднёвай і Усходняй Азіі, у Паўднёвай і Паўночнай Амерыцы. Вільгацелюбівыя расліны. Цвітуць у чэрвеніжніўні. Размнажаюцца насеннем, садовыя формы — адводкамі, чаранкамі, атожылкамі, дзяленнем куста. Усе часткі расліны з'яўляюцца атрутнымі[2].

Віды

Род налічвае 35[1] (52[3]) відаў. Некаторыя з іх:

Існуе шэраг садовых форм, у тым ліку гартэнзія стэрыльная (Hydrangea arborescens sterilis)[1].

Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
  3. Hydrangea (англ.) // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Kembali kehalaman sebelumnya