Трохпавярховы будынак сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы паверх у плане мае П-падобную форму. На ім узвышаецца цэласны кубічны аб’ём 2-га і 3-га паверхаў. Фасады пабудовы вырашаны строга і лаканічна. Шырокая парадная лесвіца вядзе з фае 1-га паверха да глядзельнай залы па 2-м паверсе. 2 службовыя лесвіцы размешчаны ў тарцах[2].
На тарцы, што выходзіць у фае, размалёўка ў тэхніцы энкаустыкі «Зямля Светлагорская» (мастак Г. Вашчанка; 10x15 м; Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Ж000742шыфр 312Ж000742). Кампазіцыя пано прысвечана памяці загінуўшых абаронцаў Радзімы, прыгажосці прыроды Палесся, сучаснаму навукова-тэхнічнаму прагрэсу. Складаныя ракурсы, разлічаныя на ўспрыняцце размалёўкі з розных пунктаў ніжняга паверха і балкона фае, узбагачаюць кампазіцыю, арганічна ўключаюць яе ў прастору інтэр’ера[2].