Іван Пятровіч Раткоў |
Дата нараджэння |
23 верасня 1915(1915-09-23) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
5 кастрычніка 1985(1985-10-05) (70 гадоў) |
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Член у |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Раткоў.
Іван Пятровіч Раткоў (23 верасня 1915, в. Свярдлова[ru], цяпер Канакоўскі раён, Цвярская вобласць — 5 кастрычніка 1985) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1941 годзе. Працаваў у Сібтранспраекце, кіраўніком групы архітэктараў у Белдарпраекце, начальнікам Полацкага абласнога аддзела будаўніцтва і архітэктуры, галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні ў Белдзяржпраекце, з 1969 па 1975 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года.
Творчасць
Аўтар праектаў аднаўлення і рэканструкцыі дэпо, складаў, вакзалаў, воданапорных веж на Беларускай чыгунцы (1944—1948), дамоў адпачынку, прафтэхвучылішчаў (1956-69), 9-павярховага шматсекцыйнага і аднасекцыйных жылых дамоў з убудавана-прыбудаванымі гандлёвымі памяшканнямі (1975) у Салігорску, інтэр’ераў Палаца культуры ў Светлагорску і іншых гарадах рэспублікі.
Зноскі
Літаратура