Share to: share facebook share twitter share wa share telegram print page

Галінзога

Галінзога
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Galinsoga Ruiz et Pav., 1794

Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37413
NCBI  176601
EOL  59358
IPNI  8998-1

Галінзо́га[1][2] (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслін[3], якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці[4]. Два віды — галінзога дробнакветкавая (Galinsoga parviflora) і галінзога шчаціністая (Galinsoga quadriradiata) — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі[4].

Назва

Навуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка батанічнага саду ў Мадрыдзе  (руск.) Ігнасіа Галінзогі  (англ.)[5].

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком.

Віды

Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў[6]:

Гаспадарчае значэнне

Пустазельныя расліны[1]. Некаторыя віды — лекавыя[1].

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. The Plant List
  4. а б cvetopedia.ru — Галинзога
  5. nature-archive.ru — Галинзога(недаступная спасылка)
  6. Galinsoga (англ.). The Plant List. Version 1.1. (25 жніўня 2013). Праверана 9 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

  • Галинсога: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 22 снежня 2011)
Kembali kehalaman sebelumnya