Галені́т — мінерал, сульфід свінцу (II). Хімічная формула PbS. Сінонімы: свінцовы блішчак[1], свінцовы бляск.
Змяшчае каля 86,6 % свінцу. Часта змяшчае прымесі срэбра, кадмію, селену, вісмуту, волава, медзі, цынку і інш. Утварае свінцова-шэрыя крышталі і агрэгаты. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,4—7,6 г/см³. Крохкі. Колер сталёвы, шэры з блакітнаватым адлівам, часам прысутнічае пярэстая пабегласць, бляск металічны, злом ступеньчаты, далікатны. Спайнасць дасканалая па кубе. Утварае кубічныя, кубаактаэдрычныя, радзей актаэдрычныя крышталі і суцэльныя масы. Электраправодны[1].
Паходжанне і радовішчы
Радовішчы гідратэрмальныя і метасаматычныя ў ЗША, Расіі і інш. Сустракаецца ў асацыяцыі з бурнанітам[2]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца ў крышталічных фундаментах і пародах дэвону і карбону[1].
Руда на свінец і серабро[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі