Вёска
Гайбуты
Гайбуты на карце Беларусі ±
|
Гайбу́ты[1] (трансліт.: Hajbuty, руск.: Гайбуты) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчаны за 46 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда.
Да вёскі далучаны суседні хутар Кляндзін.
Назва
Назва Гайбутаў — ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Гайбут, Gai-but’as[2].
Такую ж назву, Гайбуты, мела паселішча паміж Івянцом і Койданавам (цяпер не існуе).
Гісторыя
На пачатку 20 стагоддзя ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, налічвала прыкладна 20 двароў, 160 жыхароў. Побач знаходзілася в. Малыя Гайбуты: 5 двароў, каля 40 жыхароў.
Насельніцтва
- 114 жыхароў (Вялікія Гайбуты), 36 жыхароў (Малыя Гайбуты) (1959)
- 31 двор, 37 жыхароў (1998)
- 19 гаспадарак (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 80-81, 87.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|