Гадзе́я — рака ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 77 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 ‰. Пачынаецца каля вёскі Трапалава, цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Ушу каля вёскі Вяжуці. На працягу 6 км каналізаваная (за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Кавальцы да вусця). Каля аграгарадка Маркава на рацэ сажалка (плошча 0,04 км²). Асноўны прыток — Дудкавіца (правы)[1].
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Гадзея // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 532. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 146. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Ліст карты N-35-66. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
- Ліст карты N-35-54. Выданне 1979 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1985 г. (руск.)
Спасылкі