У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Більдзюкевіч.
Ві́ктар Ляво́нцьевіч Більдзюке́віч (20 мая 1930, г. Рагачоў — 20 снежня 2012) — дзяржаўны дзеяч БССР, кандыдат тэхнічных навук (1967)[1].
Біяграфія
Скончыў БПІ ў 1952 годзе. З 1952 года начальнік цэха, галоўны інжынер Мінскага завода архітэктурнай керамікі. З 1954 года галоўны інжынер, дырэктар Мінскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. З 1967 года намеснік міністра, з 1979 года міністр прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР[1].
Дзяржаўная прэмія СССР (руск.) (бел. 1972 за ўдзел у распрацоўцы новых тэхналагічных працэсаў, стварэнні і ўкараненні паточна-аўтаматызаваных канвеерных ліній вытворчасці керамічнай пліткі[1].
Кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981 года. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1980 года[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Бильдюкевич Виктор Леонтьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 58. — 737 с.
Спасылкі