Вярба́ (трансліт.: Viarba, руск.: Верба)[1] — прыпыначны пункт Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вярба; на лініі Брэст-Цэнтральны — Голя, паміж прыпыначным пунктам Люта і прыпыначным пунктам Высокае-Горад.