Вольны незалежны і строга нейтральны горад Кракаў з акругай (польск.: Wolne Miasto Kraków) альбо Кра́каўская рэспу́бліка (польск.: Rzeczpospolita Krakowska) — створаная паводле ўмоў Венскага кангрэсу горад-дзяржава пад кантролем трох суседзяў: Расійскай імперыі, Прусіі і Аўстрыі. Была ўтвораная 18 кастрычніка 1815 з паўднёвай часткі Варшаўскага княства і напачатку мела абмежаваную ўнутраную аўтаномію.
У 1833 годзе дзяржавы-апякункі навязалі Кракаву новую канстытуцыю, якая фактычна пераўтварыла яго ў пратэктарат. У 1836—1846 Вольны горад Кракаў быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі. Па здушэнні Кракаўскага паўстання тэрыторыя Кракаўскай рэспублікі была анэксаваная Аўстрыйскай імперыяй.
Гл. таксама
Літаратура
- Кракаўская рэспубліка // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.445
- Janina Bieniarzówna, Jan M. Małecki i Józef Mitkowski (red.) Dzieje Krakowa, t.3 (Kraków w latach 1796—1918), Kraków 1979.
- W. Tokarz, Wolne Miasto Kraków, w: Polska, jej dzieje i kultura. Od czasów najdawniejszych do chwili obecnej, Warszawa 1927.
- A. Lewak, Rzeczpospolita Krakowska, w: Polska, jej dzieje i kultura. Od czasów najdawniejszych do chwili obecnej, Warszawa 1927.
- A. Chwalba, Historia Polski 1795—1918, Kraków 2000.
- A. Jakimyszyn, Żydzi krakowscy w dobie Rzeczypospolitej Krakowskiej, Kraków-Budapeszt 2008.
- Ziemia chrzanowska i Jaworzno, Kraków 1969.
Спасылкі