Весяло́ўскі (трансліт.: Viesialoŭski, руск.: Веселовский)[1] — прыпыначны пункт Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны за 0,9 км на поўнач ад вёскі Насыцк; на лініі Асіповічы I — Мінск-Пасажырскі, паміж станцыяй Талька і прыпыначным пунктам Майскі.