Васіль Міхайлавіч Дубейка |
Род дзейнасці |
педагог, краязнавец |
Дата нараджэння |
21 кастрычніка 1961(1961-10-21) (63 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Васіль Міхайлавіч Дубейка (нар. 21 кастрычніка 1961) — беларускі педагог і краязнавец.
Біяграфія
Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся ў вёсцы Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1987 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1985 года жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. Настаўнічаў у Вялікасваротаўскай школе, Навамышскім ПТВ-156 (1986—1991), выкладаў гісторыю і геаграфію. Метадыст па краязнаўству Палонкаўскай турыстычнай дзіцячай базы аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама (1991—1992); дырэктар школы (Пастарынскай васьмігадовай у 1992—1995 гадах; Цешаўлянскай сярэдняй школы ў 1995—2019).
Даследуе гісторыю населеных пунктаў Баранавіцкага раёна. Ініцыятар стварэння Літаратурна-краязнаўчага музея імя Яна Чачота ў Цешаўлянскай сярэдняй школе.
Апублікаваў у перыядычным друку шэраг артыкулаў аб гісторыі вёсак Баранавіцкага раёна. Адзін з аўтараў кнігі Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. — Мінск, 2000. С. 39-44.
Аўтар краязнаўчых кніг :
За сваю педагагічную дзейнасць В. М. Дубейка ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2021).
Зноскі
Літаратура
- Музеи учреждений образования Брестской области: справочник-путеводитель о музеях и музейных уголках учреждений образования Брестской области / Ред. коллегия: А. П. Строкач и др.; Брестский областной центр туризма и краеведения детей и молодёжи. — Брест, 2016. — С. 43—44. — 146 с.
Спасылкі