Васіль Мітрафанавіч Ткачук

Васіль Мітрафанавіч Ткачук
Дата нараджэння 11 верасня 1926(1926-09-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2005[2][3]
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр графіка
Вучоба
Уплыў Сямён Пятровіч Герус, Павел Канстанцінавіч Любамудраў, Аляксандр Пятровіч Мазалёў і Аляксандр Сцяпанавіч Казлоўскі
Член у

Васіль Мітрафанавіч Ткачу́к[4] (11 верасня 1926 — 2005[5][6]) — савецкі і беларускі мастак, графік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Мінькіўці (Андрушыўскі раён Жытомірскай вобласці Украіны). У 1961 годзе скончыў аддзяленне графікі[6] Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў С. П. Геруса, П. К. Любамудрава, А. П. Мазалёва, А. С. Казлоўскага[6][7]. Жыў у Мінску[7]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года[7].

Творчасць

Васіль Ткачук працаваў у галіне станковай графікі (эстамп, лінагравюра[5][7])[6]. У мастацкіх выстаўках пачаў удзельнічаць у 1961 годзе. Творы мастака вылучаюцца выразнасцю, лаканічнасцю, прасякнуты пачуццём часу[4].

Сярод твораў: «Стары парк» (1964), «Раўбічы» (1968), «Зіма» (1982), «Зімовая цішыня» і «Хвоі над Нёманам» (1983), «Партрэт Я. Коласа», «Партрэт Я. Купалы» (1984—1985), «Безыменная вышыня» (1989), «Іней» (1994), «Світанак над Мінскам» (1996); серыі «На Прыпяці» (1961), «На Палессі» (1962), «Гродзенскі азотнатукавы завод» (1965), «Мінск будуецца» (1961—1967), «Крэпасць над Бугам» (1961—1986), «Будаўніцтва Лукомльскай ДРЭС» (1969), «Стары Мінск» (1975—1986), «Сталявары» (1989) і іншыя.

Творы Васіля Ткачука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску[7].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі