Васіль Іванавіч Сурыкаў

Васіль Сурыкаў
руск.: Василий Суриков
Аўтапартрэт
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні Васіль Іванавіч Сурыкаў
Дата нараджэння 12 (24) студзеня 1848 ці 24 студзеня 1848(1848-01-24)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 (19) сакавіка 1916[4][5][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Жонка Q122096281?
Дзеці Olga Surikova[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр Гістарычны жывапіс
партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Вядомыя працы Раніца стралецкага пакарання смерцю
Баярыня Марозава
Заваяванне Сібіры Ярмаком
Уплыў на Дзмітрый Каратанаў
Пётр Канчалоўскі
Член у
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Іванавіч Сурыкаў (руск.: Васи́лий Ива́нович Су́риков; 24 студзеня 1848, Краснаярск — 19 сакавіка 1916, Масква) — вядомы рускі жывапісец, майстар маштабных гістарычных палотнаў.

Біяграфія

Нарадзіўся 12 (24) студзеня 1848 года ў Краснаярску.

Маляваць пачаў у раннім дзяцінстве. Першым яго настаўнікам стаў Мікалай Васільевіч Грабнёў — настаўнік малявання Краснаярскага павятовага вучылішча. Найбольш раннім датаваным творам Сурыкава лічыцца акварэль «Плыты на Енісеі» 1862 года (захоўваецца ў музеі-сядзібе В. І. Сурыкава ў Краснаярску).

Пасля завяршэння навучання ў павятовым вучылішчы ўладкоўваецца працаваць пісцом у губернскае ўпраўленне — у сям’і не было грошай на працяг адукацыі ў гімназіі. Падчас працы ў губернскім упраўленні малюнкі Сурыкава ўбачыў енісейскі губернатар П. М. Замятнін. Губернатар знайшоў мецэната — краснаярскага золатапрамыслоўца П. І. Кузняцова, які аплаціў навучанне Сурыкава ў Акадэміі мастацтваў.

4 лістапада 1875 года скончыў Акадэмію мастацтваў у званні класнага мастака першай ступені.

Сурыкаў атрымаў замову на стварэнне чатырох фрэсак на тэмы Сусветных сабораў для храма Хрыста Збавіцеля (у 1883 годзе ўзнагароджаны за гэтыя працы ордэнам Святой Ганны 3-й ступені). Пачаў працаваць над фрэскамі ў Пецярбургу, а ў 1877 годзе пераехаў у Маскву. У Маскве ўласнага жылля не меў, жыў у арандаваных кватэрах і гасцініцах. Часта ездзіў у Краснаярск, дзе праводзіў лета.

У 1907 годзе стаў членам Саюза рускіх мастакоў, пакінуўшы шэрагі Таварыства перадзвіжнікаў.

Памёр у Маскве 6 (19) сакавіка 1916 года ад хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, але паводле царкоўнага метрычнага запісу — ад запалення лёгкіх. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках побач з жонкай.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  3. а б Суриков Василий Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Vasili Ivanovich Surikov // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Wassili Iwanowitsch Surikow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Салавей Л. Ф. Су́рыкаў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 284. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Су́риков Василий Иванович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 270. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)

Спасылкі