У 1989—1994 гг. дэкан факультэта міжнародных адносін Фуданьскага ўніверсітэта, у 1994—1995 гг. дэкан юрфака[7].
З 1995 года працуе ў Цэнтры вывучэння палітыкі пры ЦК КПК, дзе з красавіка 1998 года намеснік дырэктара, а з кастрычніка 2002 года дырэктар (загадчык). Яго паказваюць як чалавека, што прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі «{{нп3|Трайное прадстаўніцтва|трох прадстаўніцтваў|ru|Тройное представительство}}» генсека Цзян Цзэміня[9]. Таксама з ім звязваюць «тэорыю навуковага развіцця» Ху Цзіньтаа[10].
У 2007—2012 гадах сакратар ЦК КПК (17 склікання).
"Financial Times"у артыкуле, прысвечаным кітайскім лідарам новага 18-га склікання (2012) паказвае яго як паплечніка экс-генеральнага сакратара Ху Цзіньтаа, таксама карыстаўся даверам яго папярэдніка Цзян Цзэміня. Там жа сцвярджаецца, што Ван з’яўляецца прыхільнікам незалежнасці судовай сістэмы. На думку з таго ж артыкула, з абраннем у Палітбюро 18-га склікання яму трэба будзе адпрацаваць там два тэрміны[8]. Абраны членам Пасткама Палітбюро, 1-ысакратар ЦК 19-га склікання. На думку прафесара РАН А. Ламанава, у пасткаме Палітбюро Ван заняў месца ад фракцыі «шанхайцаў», Я. М. Румянцаў акцэнтаваў увагу на працы Вана ў ЦК пры трох генсакратарах[11]. А. Габуеў адзначаў яго блізкасць да Сі Цзіньпіна: «Ван вельмі арганічна ўпісаўся і ў каманду Сі Цзіньпіна, адыграў вялікую ролю ў фармуляванні яго ідэй накшталт „Пояса і Шляху“, „чатырох усёабдымных“ і ўключаных на цяперашнім (19-м — заўв.) з’ездзе ў статут КПК „ідэй Сі Цзіньпіна аб сацыялізме з кітайскай спецыфікай у новую эпоху“». Таму Вана называюць «настаўнікам трох імператараў»[10].
З 2014 года таксама кіраўнік Канцылярыі Цэнтральнай кіруючай групы па ўсебаковым паглыбленні рэформаў[12]. У сакавіку 2021 года Палітбюро ЦК КПК стварыла групу для задакументавання «вялікіх дасягненняў і гістарычнага вопыту векавых намаганняў КПК», якую ўзначаліў Сі Цзіньпін, а Ван Хунін і Чжаа Лэцзі сталі яго намеснікамі[13]. Адказны сакратар XX з’езда КПК (кастрычнік 2022 года)[14].
10 сакавіка 2023 года на 3-м пленарным пасяджэнні 1-й сесіі Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (УК НПКСК) абраны старшынёй УК НПКСК 14-га склікання[15].