Валаве́ль[1] (трансліт.: Valavieĺ, руск.: Воловель) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Закозельскага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Валавельскага сельсавета.
У вёсцы знаходзіцца Царква Святога Георгія са званіцай, пабудаваная ў 1766 годзе[2]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000190шыфр 113Г000190
У межах вёскі знаходзіцца адзінкавая магіла часоў Вялікай айчыннай вайны, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000191шыфр 113Г000191