Вёска
Брылі Вуліца ў вёсцы
Брылі на карце Беларусі ±
|
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Брылі.
Брылі́[1] (трансліт.: Bryli, руск.: Брили) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. вёска Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 6 двароў, 56 жыхароў. У 1904 г. вёска налічвала 88 жыхароў, у 1907 г. — 14 двароў, 103 жыхары. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце. У 1949 г. сяляне вёсак Брылі і Пячэнкі арганізавалі калгас «Маладая гвардыя». З 1979 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).
Насельніцтва
- 62 жыхары (1960)
- 7 двароў, 17 жыхароў (1997)
Інфраструктура
Працуе жывёлагадоўчая ферма.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|