Бржэцлаў (чэшск.: Okres Břeclav) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бржэцлаў. Плошча — 1048,91 кв. км., насельніцтва складае 115 620 чалавек. У раёне налічваецца 63 муніцыпалітэты, з якіх 9 — гарады, 4 — мястэчкі.
Геаграфія
Размешчаны на поўдні края. Мяжуе з паўднёвамараўскімі раёнамі Брно-прыгарад на паўночным захадзе, Годанін на паўночным усходзе, Знойма на захадзе і Вішкаў на поўначы. На поўдні — дзяржаўная мяжа з Аўстрыяй, на паўднёвым усходзе — са Славакіяй.
Гарады і насельніцтва
Даныя на 2009 год:
Горад Погаржэліцы, які да 2007 года таксама належаў да раёна Бржэцлаў, цяпер з'яўляецца часткай раёна Брно-прыгарад.
Усяго
|
Жанчын
|
Мужчын
|
115 620 (100 %)
|
58 902 (50,94 %)
|
56 718 (49,06 %)
|
Сярэдняя шчыльнасць — 110,23 чал./км²; 50,81 % насельніцтва жыве ў гарадах.
Спасылкі