Бланска (чэшск.: Blansko) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бланска. Плошча — 862,65 кв. км, насельніцтва складае 106 696 чалавек. У раёне налічваецца 116 муніцыпалітэтаў, з якіх 8 — гарады, 9 — мястэчкі.
Геаграфія
Размешчаны на поўначы края. Мяжуе з паўднёвамараўскімі раёнамі Брно-прыгарад на поўдні і Вішкаў на паўднёвым усходзе. На ўсходзе мяжуе з раёнам Просцеёў Оламаўцкага края; на поўначы з раёнам Світаві Пардубіцкага края; на захадзе — з раёнам Ждзяр-над-Сазаваў краі Высачына.
Гарады і насельніцтва
Даныя на 2009 год:
Усяго
|
Жанчын
|
Мужчын
|
106 696 (100 %)
|
54 171 (50,77 %)
|
52 525 (49,23 %)
|
Сярэдняя шчыльнасць — 123,68 чал./км²; 52,69 % насельніцтва жыве ў гарадах.
Спасылкі