Вядома з 1508 года, калі пінскі і давыд-гарадоцкі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч даў Беражное баярыну Пятру Пятровічу Алешы. Па смерці князя Фёдара Іванавіча яго ўладанні перайшлі на вялікага князя, які даў іх сваёй жонцы Боне Сфорцы. Каралева Бона ў 1524 годзе пацвердзіла баярыну Пятру Алешы ўладанне Беражным, Гарадком і Парканямі. Род Алешаў валодаў Беражным, пазней званым Старым Беражным, на працягу 13-ці пакаленняў. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў, у Берасцейскім ваяводстве.
12-м гаспадаром Старога Беражнога быў Цэзарый Антоній Алеша (1820—1892), які яшчэ пры жыцці даў яго свайму малодшаму сыну Уладзіславу Алешы. У 1909 годзе Уладзіслаў прадаў беражноўскі маёнтак Станіславу Радзівілу, гаспадару суседняга Давыд-Гарадка.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Беражнэ́
Roman AftanazyBereźno Stare i Nowe // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. — S. 13-15. — ISBN 830403784X.