У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бехам.
Бартэль Бехам (ням.: Barthel Beham; 1502, Нюрнберг — 1540) — жывапісец і гравёр.
Біяграфія
Бартэль Бехам нарадзіўся ў горадзе Нюрнбергу ў сям’і мастака. Разам са старэйшым братам Хансам Зебальдам (1500—1550) вучыўся ў майстэрні Альбрэхта Дзюрэра, стыль якога сур’ёзна адбіўся на ўсёй яго творчасці.
За атэістычныя погляды, прапаганду рэвалюцыйных для XV стагоддзя ідэй і «бязбожны жывапіс», вучні Дзюрэра былі адданыя суду, а затым высланы з Нюрнберга.
З 1527 года Б. Бехам працаваў для Вільгельма Баварскага, якому абавязаны паездкай у Італію для ўдасканалення мастацкага майстэрства. Пераважна мастак увасабляў сюжэты антычных часоў, асабліва цікавіўся аголеным целам, а таксама ствараў цудоўныя партрэты, малюючы фігуры ландскнехтаў.
Карціны мастака выстаўляліся ў Берлінскім музеі, Мюнхенскай пінакатэцы і інш.
Зноскі