У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бехам.
Ханс Зебальд Бехам (ням.: Sebald Hans Beham, 1500, Нюрнберг — 1550, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі мастак, графік, гравëр эпохі рэнесансу. Лічыцца самым выбітным пасля Альбрэхта Дзюрэра майстрам «малых формаў»: кляйнмайстарам.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і мастака. Разам з малодшым братам Бартэлем (1502—1540) вучыўся ў майстэрні Альбрэхта Дзюрэра.
Прыхільнік радыкальнага крыла Рэфармацыі. У 1525 годзе быў абвінавачаны ў ерасі (супраць лютэранства), блюзнерстве і адмове прызнаць аўтарытэт гарадской рады і разам з братам, выгнаны з Нюрнберга за так званы «бязбожны жывапіс» і гравюры адкрыта эратычнага зместу.
У 1528 годзе вярнуўся ў родны Нюрнберг. У 1529 годзе Бехам ізноў быў абвінавачаны ў распаўсюджванні парнаграфіі. Бег у Мюнхен, дзе стаў працаваць па заказах кардынала Альбрэхта Майнцcкага. Далейшы перыяд жыцця правёў бадзяючыся па розных гарадах Германіі, пакуль у 1532 годзе не пасяліўся ў Франкфурце, дзе жыў і тварыў да сваёй смерці ў 1550 годзе.
- ↑ Hans Sebald Beham // Hans Sebald Beham
- ↑ Swartz A. Hans Sebald Beham — 2007.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118508326 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118508326 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.