Пасля вайны (да 1950 года) разам з бацькам знаходзіўся ў эміграцыі ў Швейцарыі. Скончыў Жэнеўскі каледж.
З 17 ліпеня 1951 года, пасля адрачэння Леапольда III, стаў каралём.
У снежні 1960 года ажаніўся з з іспанскай арыстакраткай ісп.: Fabiola de Mora y Aragón; іх шлюб аказаўся бяздзетным.
У 1990 годзе, не жадаючы абвастраць адносіны з каталіцкай царквой, Бадуэн заявіў, што па рэлігійных матывах не можа падтрымаць закон, які дазваляе аборты. Тады, з яго згоды, бельгійскі ўрад прыняў адстаўку караля (на адзін дзень), і кабінет міністраў, які прыняў на сябе ўсю паўнату ўлады, зацвердзіў закон.