Рымскі дагавор — міжнародны дагавор, падпісаны ў 1957 годзе ФРГ, Францыяй, Італіяй, Бельгіяй, Нідэрландамі і Люксембургам аб ліквідацыі ўсіх перашкод на шляху свабоднага перамяшчэння людзей, тавараў, паслуг і капіталу.
Апісанне
Рымскі дагавор 1957 стаў дакументам, які заклаў аснову для Еўрапейскага эканамічнага супольніцтва. Акрамя таго, 25 сакавіка 1957 года тымі ж дзяржавамі быў падпісаны яшчэ адзін Рымскі дагавор, які заклаў аснову функцыянавання Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі.
У сучасным выглядзе Рымскі дагавор складаецца з 6 частак (314 артыкулаў). У першай частцы устаноўлены прынцыпы функцыянавання Еўрапейскай супольнасці; другая частка рэгулюе пытанні грамадзянства; трэцяя - вызначае асноўныя кірункі палітыкі супольнасці (напр. Еўрапейскі парламент, Савет міністраў Еўрапейскага саюза, Еўрапейская камісія, Еўрапейская падліковая палата, Еўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт, Камітэт рэгіёнаў, Еўрапейскі інвестыцыйны банк); чацвёртая частка рэгулюе пытанні асацыяцыі з іншымі краінамі і тэрыторыямі; пятая частка вызначае інстытуты супольнасці; шостая частка ўключае агульныя і заключныя палажэнні.
Спасылкі