Асвейская партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года на базе асобнай групы партызанскіх атрадаў, якая ўваходзіла ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» (пазней партызанская брыгада імя К. К. Ракасоўскага). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Асвейскага, Расонскага і Дрысенскага раёнаў. У снежні 1943 года брыгада (1169 чалавек) пасля баёў з карнікамі выйшла ў савецкі тыл (без атрада імя Арджанікідзэ), дзе 2-гі атрад імя Фрунзэ і атрад імя Жданава былі расфарміраваны. У лютым 1944 года брыгада (206 чалавек) зноў прыбыла ў Асвейскі раён. 13 ліпеня 1944 года брыгада (345 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Захараву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
- атрад імя Фрунзэ[1];
- атрад імя Сіманіцкага[2];
- атрад імя Арджанікідзэ[3];
- атрад імя Катоўскага[4].
Камандаванне
Камандзіры брыгады
Камісары
Начальнікі штаба
- А. Д. Мядзведзеў;
- А. І. Трафімаў;
- Ц. Ф. Радзіёнаў;
- Г. Ахмедзяраў.
Гісторыя
Разам з партызанскімі брыгадамі Дрысенскай (пазней 1-я Дрысенская) і За Савецкую Беларусь партызаны правялі аперацыю па разгрому нямецкіх гарнізонаў на чыгуначных станцыях Боркавічы і Дрыса, разграмілі гарнізоны ў вёсках Вецслабада, Ксяверына Латвійскай ССР, Каханавічы, Кабылінцы Асвейскага раёна, Глямбочына Себежскага раёна Калінінскай вобласці, Саўчонкі і Балотнікі (красавік 1943 года) Дрысенскага раёна. Вялі баі з карнікамі ў лютым — сакавіку, лістападзе — снежні 1943 года, сакавіку — маі 1944 года. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастках Дрыса — Марцінава, Маразы — Паноры, Дрыса — Бігосава падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У ноч на 8 ліпеня 1944 года з баямі захапілі бальшак Полацк — Асвея каля вёсак Маскалёнкі — Стралкі і не давалі магчымасці ворагу адступаць.
Памяць
У 1964 годзе ў вёсцы Марачкова Расонскага раёна ў гонар брыгады насыпаны курган, пастаўлены абеліск, у 1962 годе ў горадзе Верхнядзвінск і ў 1975 годзе ў гарадскім пасёлку Асвея ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура