Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года з асобных атрадаў «Сібірак» (створаны ў сакавіку 1942), імя Чапаева (створаны ў красавіку 1942), імя Катоўскага (створаны ў ліпені 1942). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бешанковіцкага, Асвейскага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (421 партызан, 8 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Раманаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
- атрад «Сібірак»;
- атрад імя Чапаева;
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Лазо;
- атрад імя Шчорса;
- атрад імя Аляксандра Неўскага;
- атрад імя Кутузава;
- атрад імя Суворава.
Камандаванне
Камандзір
Камісары
Начальнікі штаба
- М. А. Дадзеркін;
- М. А. Звераў (загінуў);
- А. І. Ярашэнка.
Гісторыя
Партызаны наносілі ўдары на чыгунках Віцебск — Даўгаўпілс, Полацк — Маладзечна, на шашэйных і грунтавых дарогах. Разбілі ў сакавіку 1943 года апорныя нямецкія пункты ў вёсках Гаі Дрысенскага, у чэрвені і ліпені 1943 у вёсках Свяча і Сокарава Бешанковіцкага раёна, у кастрычніку 1943 і студзені 1944 гарнізоны ў вёсцы Камень Лепельскага, у вёсках Дубраўка, Худакова, Ягадкі, Хлебаўшчына Ушацкага і Бешанковіцкага раёнаў. У жніўні і верасні 1943 года на чыгуначным участку Полацк — Празарокі падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У час карнай экспедыцыі супраць партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў красавіку — маі 1944 года вялі абарончыя баі на рубяжы вёсак Горы — Чарсцвяды — Загор’е, перакрылі праціўніку шляхі на Ушачы, больш за 10 дзён вялі баі каля вёсак Слабада — Казьяне — Пілатоўшчына, за вёску Сарочына і іншыя Ушацкага раёна.
Памяць
Брыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1970 годзе ў вёсцы Чанавічы Бешанковіцкага раёна ў гонар атрадаў брыгады «Сібірак» і імя Чапаева пастаўлена стэла, у 1976 годзе ў вёсцы Турасполле Ушацкага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура