Археагенетыка (ад археа- + генетыка) — вобласць даследаванняў малекулярнай генетыкі, у якой метады папуляцыйнай генетыкі прымяняюцца да вывучэння гісторыі чалавецтва. Аўтарам тэрміна «археагентыка» з'яўляецца брытанскі археолаг Колін Рэнфру.
аналіз ДНК сучасных папуляцый (людзей, хатніх раслін і жывёл) з мэтай вывучэння чалавечага мінулага і генетычнай спадчыны ўзаемадзеяння чалавека з біясфераю;
ужыванне статыстычных метадаў малекулярнай генетыкі да археалагічных дадзеных.
Пазней генетыкі правялі аналіз генетычнай гісторыі ўсіх асноўных культурных раслін (такіх, як пшаніца, рыс, кукуруза) і хатніх жывёл (такіх, як каровы, козы, свінні, коні). Былі прапанаваныя мадэлі храналогіі і біягеаграфіі іх прыручэння і наступнай гадоўлі, у асноўным па дадзеных мітахандрыяльнай ДНК.
Антоніа Амарыі выкарыстаў тэрмін «археагенетыка» выключна ў дачыненні да генетычных дадзеных антрапагенезу. Вельмі амбіцыйную канцэпцыю аднаўлення зніклых відаў метадамі генетыкі вылучылі Лайнус Полінг і Эміль Цукеркандль.
Cann, R. L., Stoneking, M., and Wilson, A. C., 1987, Mitochondrial DNA and human evolution, Nature 325; pp 31–36
Cavalli-Sforza, L. L., Menozzi, P., and Piazza, A., 1994, The History and Geography of Human Genes. Princeton: Princeton University Press.
Renfrew, A. C., and Boyle, K. V., (Eds), 2000, Archaeogenetics: DNA and the population prehistory of Europe. Cambridge: McDonald Institute for Archaeological Research.
Indian Genome Variation Consortium (2008). «Genetic landscape of the people of India: a canvas for disease gene exploration». Journal of Genetics87 (1): 3-20. [1]
Amorim A (1999) Archaeogenetics. Journal of Iberian Archaeology 1: 15-25
Pauling L, Zuckerkandl E (1963) Chemical paleogenetics: molecular restoration studies of extinct forms of life. Acta Chem. Scand 17: 89