У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дзенісевіч.
Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч (1940, в. Вашчынічы, цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак, мастацтвазнаўца, педагог, паэт.
Біяграфія
У 50-гадовым узросце паступіў на факультэт мастацтвазнаўства[1], атрымаў вышэйшую адукацыю[2].
Выкладаў гісторыю сусветнай культуры ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна. З 1991 — педагог Брэсцкай дзіцячай мастацкай школы.
Жыве ў Брэсце.
Творчасць
Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Выдаў зборнік «Скарбніца жыцця».
У 1959 намаляваў першую карціну «Паляванне на львоў» (копія твору невядомага мастака). Першыя аўтарскія працы з’явіліся ў сярэдзіне 1960-х. У творчасці пераважае тэма старажытнай архітэктуры: храмы, замкі, архітэктурныя відарысы. Радзіме прысвечаныя творы «Пружанская вясна», «Ясельда», «Палескі край»[1]. Адбыліся чатыры персанальныя выстаўкі.
Займаўся аздабленнем інтэр’ераў будынку Брэсцкага аблвыканкама, абласной бібліятэкі, Іванаўскай дзіцячай бібліятэкі, школьнага музея ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна, Драгічынскага ваенна-гістарычнага музея імя Удавікова, музея «Бездзежскі фартушок».
Даследуе творчасць Напалеона Орды і Юзафа Крашэўскага. Выдаў кнігу «Тэндэнцыі класіцызму і рамантызму ў творах Напалеона Орды», манаграфію «Ю. І. Крашэўскі. Этнаграфія. Графіка. Жывапіс»[4].
Бібліяграфія
- Тенденции классицизма и романтизма в архитектурном пейзаже Наполеона Орды / А.Н. Денисевич. — Брест, 2008. — 114 с. — ISBN 978-985-6814-66-5.
- Денисевич, А.Н. Ю.И. Крашевский. Этнография. Графика. Живопись / А.Н. Денисевич, А.А. Денисевич. — Брест: ОАО «Брестская типография», 2012. — 180 с.
Зноскі
Літаратура