Араз Анаеў (1913, аул Кодж, цяпер Балканскі велаят Туркменістан — 23 кастрычніка 1943 г.) — Герой Савецкага Саюза (15.01.1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік камандзіра сабельнага ўзвода 55-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшыня.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1913 годзе ў ауле Кодж цяпер Балканскага велаята Туркменістана ў сям’і селяніна. Туркмен. У 1935—1937 гадах служыў у памежных войсках. Вярнуўшыся дадому, працаваў у Кызыл-Арваце (цяпер Гызыларбат) ў міліцыі.
У 1941 годзе быў зноў прызваны ў Чырвоную армію. З 1942 годзе ўдзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Асабліва вызначыўся падчас фарсіравання ракі Днепр у раёне вёскі Ніўкі Гомельскай вобласці і ўтрымання плацдарма на правым беразе.
21 верасня 1943 года гвардыі старшына Анаеў першым уварваўся ў населены пункт. У жорсткай рукапашнай схватцы ён знішчыў нямецкага афіцэра і расстраляў ва ўпор з аўтамата 10 салдат. Калі падышлі астатнія байцы, са сваім узводам працягваў пераследваць фашыстаў, і адразу заняў важны апорны пункт немцаў.
4 кастрычніка 1943 года гвардыі старшына Анаеў у баю каля вёскі Калыбань (Брагінскі раён Гомельскай вобласці) звязкам гранат падарваў варожую бронемашыну. Пры гэтым былі знішчаныя 7 гітлераўцаў і 2 кулямёты.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за паспяховае фарсіраванне ракі Днепр, трывалае замацаванне і пашырэнне плацдарма на заходнім беразе ракі Днепр і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства гвардыі старшыне Анаеву Аразу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
Узнагароды
Памяць
- Пахаваны ў пасёлку Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
- Імем Героя названы вуліцы ў Мінску, Светлагорску Гомельскай вобласці і Кызыл-Арваце (цяпер Сердар).
- На доме па адрасе вул. Мендзялеева, 8 (пачатак вуліцы Анаева) у Мінску ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- У школе ў Сердары ўсталяваны бюст Героя.
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
Спасылкі
Араз Анаеў на сайце «Героі краіны»