Арага́ц (арм.: Արագած) — найвышэйшая горная вяршыня Армянскага нагор’я, у Арменіі. Вышыня 4090 метраў.
Патухлы вулкан, кратар якога стаў ледавіковым цыркам. Складзены з лаваў і туфаў. Ёсць невялікія ледавікі. На схілах стэпы з нагорнымі ксерафітамі. Па паўднёвым схіле Бюраканская астрафізічная абсерваторыя; рэшткі крэпасці Амберд.