У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Панін.
Андрэй Уладзіміравіч Панін (28 мая 1962, Новасібірск — 6 сакавіка 2013, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001).
Біяграфія
Андрэй Панін нарадзіўся 28 мая 1962 года ў Новасібірску. Праз два гады сям'я пераехала ў Чалябінск. Затым, калі Андрэю было шэсць гадоў, ён пераехаў у Кемерава, дзе і пражыў 16 гадоў.
У Кемерава скончыў Інстытут культуры. Некаторы час прапрацаваў у Мінусінскім тэатры, а затым адправіўся ў Маскву. У 1990 годзе ён скончыў Школу-студыю МХАТ, майстэрня А. Калягіна і стаў акцёрам МХАТ імя А. П. Чэхава. Быў жанаты на актрысе МХАТа Наталлі Рагожкінай. Сярод яго сцэнічных работ ролі ў спектаклях «Тры сястры», «Скупы рыцар», «Жаніцьба», «Смяротны нумар», антрэпрызная пастаноўка «Зіма». Быў заняты ў спектаклях тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова.
Адну з першых роляў у кіно Андрэй Панін сыграў у фільме «Па прамой». Вядомасць акцёр набыў дзякуючы карцінам «Мама, не гаруй» Максіма Пяжэмскага і «Мама» Дзяніса Еўсцігнеева. Несумнеўным творчым дасягненнем акцёра з'яўляецца ролю крымінальнага аўтарытэта Лёвы Шаламава ў фільме рэжысёра Аляксандра Атанесяна «24 гадзіны». Масавая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля тэлесерыяла «Брыгада», дзе ён па-майстэрску сыграў ролю карумпаванага міліцыянера, які пайшоў у глыбокі крымінал пачатку 1990-х. Папулярнасці Паніна спрыяў таксама поспех тэлесерыяла «Каменская».
Зноскі
- ↑ Andrej Panin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|