Андрэй Леанідавіч Моўчан
Андрэй Леанідавіч Моўчан (нар. 25 красавіка 1972, Мінск) — беларускі дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 25 красавіка 1972 года ў Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, факультэт міжнародных эканамічных адносін (1994), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, факультэт знешняй палітыкі і дыпламатыі (2004). 8 снежня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы[1]. 28 верасня 2012 года стаў дадаткова прызначаным паслом у Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Мазамбік і Рэспубліцы Намібія па сумяшчальніцтве[2]. 28 лютага 2013 года стаў таксама паслом у Рэспубліцы Зімбабвэ[3]. Займаў гэтыя пасады да 8 снежня 2017 года. З 2018 па 2020 год працаваў дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. З 2020 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла. З 2021 года — пасол у Балівіі па сумяшчальніцтве. Зноскі
Information related to Андрэй Леанідавіч Моўчан |