Зняў больш за 10 дакументальных стужак, якія паказвалі на прэстыжных кінафестывалях, такіх як IDFA, «DOK Leipzig», «Hot Docs», «Krakow FF», FIPADOC, «DocsMX», «Zagreb Dox», «Astra FF», «Bergen FF» ды іншых. За фільм «Summa» атрымаў узнагароды «IDFA Award for Best Mid-Length Documentary» ў Амстэрдаме, «Silver Hobby-Horse» у Кракаве, «Grand Prize» у Пярну, а таксама прыз як найлепшы дакументальны фільм Нацыянальнага конкурсу 26-га ММКФ «Лістапад»[2][3]. Фільм «Калі кветкі не маўчаць» стаў пераможцам конкурса дакументальнага кіно 37-га Варшаўскага кінафестывалю, стужка прысвечаная падзеям у Беларусі, якія разгортваліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.