У якасці трэнера працаваў у «Нафтан» Наваполацк, «Дынама» Мінск", МТЗ-РІПА (Мінск), «Коўна», «Сібір-2» і «Рух» (Брэст). У перыяд з 2004 да 2007 года ўзначальваў адну з юнацкіх нацыянальных каманд Беларусі, затым з 2012 да 2014 года ўваходзіў у штаб Георгія Кандрацьева ў нацыянальнай камандзе краіны. У лістападзе 2014 года ў паядынках супраць Іспаніі ды Мексікі выконваў абавязкі галоўнага трэнера зборнай.