Службовую дзейнасць пачаў следчым следчага аддзялення аддзела ўнутраных спраў Клецкага райвыканкама, потым узначаліў гэта аддзяленне. Займаў кіруючыя пасады ў аддзеле занальна-лінейнага кантролю ўпраўлення Следчага камітэта МУС Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; праходзіў службу ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама, у тым ліку на пасадзе намесніка начальніка УУС — начальніка папярэдняга расследавання. З’яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці; начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці[1].