Анатоль Міхайлавіч Дашко (нар. 25 студзеня 1960, г. Нясвіж, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Арганізацыя аховы здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.
Працаваў урачом акушэрам-гінеколагам, раённым гінеколагам установы аховы здароўя «Ганцавіцкая цэнтральная бальніца» Брэсцкай вобласці; клінічным ардынатарам кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута; урачом акушэрам-гінеколагам Брэсцкай радзільні; загадчык аддзялення аператыўнай гінекалогіі; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкі абласны радзільны дом».
З’яўляўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай кіравання аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай галіновага прафсаюза медыцынскіх працаўнікоў і ганаровым знакам федэрацыі прафсаюзаў.
Сям’я
Жанаты, мае дачку і сына.
Спасылкі