Пачаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры». Спачатку гуляў за дубль, потым стаў трапляць у асноўны склад. Першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», пасля вярнуўся ў Салігорск.
У сакавіку 2013 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Дынама»[2], у жніўні перабраўся ў «Іслач». У першым жа матчы за «Іслач» атрымаў траўму, з-за якой выбыў на месяц, пазней вярнуўся ў аснову. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Шахцёр», у сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль салігорскага клуба.
З лютага 2015 года трэніраваўся ў складзе «Гарадзеі», і нарэшце ў красавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам[3]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[4]. У сезоне 2016 звычайна выхадзіў на замену ў канцы матча.
Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з «Гарадзеяй», але ў сакавіку кантракт па пагадненні бакоў быў разарваны[5], і Пятроў стаў іграком «Іслачы»[6]. Аднак, згуляў за каманду ўсяго ў пяці матчах, і ў ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[7].
У жніўні 2017 года стаў іграком «Ліды»[8]. У студзені 2018 года пакінуў каманду[9].