У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мацеша.
Аляксей Міхайлавіч Маце́ша[1] (нар. 1 студзеня 1931) — вучоны ў галіне нервовых хвароб, доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар.
Біяграфія
Нарадзіўся у вёсцы Хватаўка (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У 1966—2005 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, дзе ў 1978—1998 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай неўралогіі і нейрахірургіі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар больш за 120[2] навуковых прац па ўплыве наркатычных рэчываў на нервовую сістэму, клініка-імуналагічных узаемаадносінах пры захворваннях перыферычнай нервовай сістэмы, лячэнні хворых паркінсанізмам.
Сярод апублікаванага:
- Гистохимия гликогена центральной нервной системы при гипотермии и наркозе. — Мн., 1972. (разам з А. М. Гурленем)
- Специфичность церебральных механизмов наркотических состояний: автореф. дис. … д-ра мед. наук: (14.00.17 — норм. физиология) / Алексей Михайлович Матеша; Ордена Ленина АМН СССР, ННИ норм. физиологии им. П. К. Анохина. — [б. м.], 1985. — 53 с.
- Изменения иммунитета у больных неврологическими проявлениями поясничного остеохондроза под вилиягием общепринятой терапии. — Гродна, 1998. (у ссаўтарстве)
Зноскі
Літаратура
- Мацеша Аляксей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 229.
- Мацеша Аляксей Міхайлавіч // Памяць: Бялыніцкі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Рэд. кал.: А. В. Агееў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 439.
Спасылкі