Аляксандр Мікалаевіч Слепаў

Аляксандр Мікалаевіч Слепаў
Дата нараджэння 4 жніўня 1950(1950-08-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 2024(2024-11-24) (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, сцэнограф, графік
Вучоба
Член у

Аляксандр Міхайлавіч Слепаў (4 жніўня 1950, с. Бада, Чыцінская вобласць, РСФСР - 24 лістапада 2024, Віцебск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1974). Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Жыў у Віцебску.

Творчасць

Працаваў у галіне скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, графікі, жывапісу.

Сярод работ: пастэлі «Мёрская муза» (2000), «Вечны кумір» (2006), «Рукапісы не гараць» (2008); трыпціх «Мінатаўры-мутанты» (2004); серыі «Спорт» (2000), «Пошук знешніх сувязяў …» (2006), «Суцэльны тэатр. Майстар і Маргарыта» (2007); скульптурная пластыка «Купальшчыца» (1976), «Двое» (1983), «Чаканне» (2001), «Анёлы» (2002), «Дзяўчына ў капелюшы» (2007), «Роздум» (2008) і інш. Аўтар манументальна-дэкаратыўных пано «Пазнанне свету» (1976, СШ № 35, г. Віцебск), «Сардэчна запрашаем» (1977, СШ № 35, г. Віцебск), «Дуброва спявае» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Вечар» (1979, музычная школа № 2, г. Віцебск), «Лён і хлеб Беларусі» (1982, Дом культуры в. Бабінічы Аршанскага раёна), «Рыбы. Птушкі. Кветкі» (1984, г. Віцебск).

Літаратура

  • Цыбульский, М. Л. Слепов Александр Михайлович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 472. (руск.)