У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Манулік.
Аляксандр Васілевіч Манулік (1928—2016) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя, спецыяліст у галіне сацыяльнай гігіены. Кандыдат медыцынскіх навук (1970), дацэнт (1985)[1].
Біяграфія
У 1953 — у Гомельскім абласным аддзеле аховы здароўя; у 1953—1958 — галоўны ўрач Церахоўскай раённай бальніцы Гомельскай вобласці; у 1958—1961 — галоўны ўрач Церахоўскага раёна; у 1961—1967 — галоўны ўрач Светлагорскага раёна; у 1967—1972 — галоўны ўрач санаторыя «Беларусь» (Сочы); у 1972—1983 — намеснік начальніка 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР; у 1983—1994 і 1998—2002 — у Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1983—1993 — загадчык кафедры сацыяльнай гігіены, эканомікі і кіравання аховай здароўя); у 1994—1998 — у Беларускім цэнтры арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя[1].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: навуковая арганізацыя працы ў ахове здароўя; пытанні грамадскага здароўя, арганізацыі і ўдасканалення медыцынскай дапамогі насельніцтву; кіраванне аховай здароўя; сацыяльна-гігіенічныя аспекты праблемы даўгалецця[1].
Зноскі
Літаратура
- Затраты рабочего времени и вопросы научной организации труда врачей-ординаторов санаториев : (по материалам группы соматических санаториев для взрослых) : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.784 / А. В. Манулик. — Минск, 1970.
Спасылкі