У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дынько.
Аляксандра Дынько |
Род дзейнасці |
журналістка |
Дата нараджэння |
1 мая 1975(1975-05-01) (49 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
|
Аляксандра Дынько (нар. 1 мая 1975, Брэст) — беларуская журналістка.
Біяграфія
Нарадзілася ў Брэсце ў 1975 годзе. Скончыла ў 1997 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 2004 годзе — аспірантуру. У 2009 годзе атрымала ступень магістра сацыялогіі ў ЕГУ. Стыпендыятка праграмы Stanford Center on Democracy, Development, and the Rule of Law (2013). Працавала ў часопісе ARCHE, выдавецтвах «Кнігарня „Наша Ніва“», «Логвінаў», «Bybooks»[1].
З 2012 года працуе на Радыё Свабода[1].
Узнагароды
Лаўрэатка амерыканскай прэміі імя Эдварда Мараў (Edward R. Murrow Award) за выдатныя дасягненні ў электроннай журналістыцы (2019). Лаўрэатка прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (2020)[1].
Зноскі