Вёска
Александрова
Александрова на карце Беларусі ±
|
Александро́ва[1] (трансліт.: Alieksandrova, руск.: Александрово) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на поўнач ад Мёраў, на беразе возера Орцы. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.
Гісторыя
У 1865 годзе вёска належала Зайкоўскім, да гэтага — Міхневічам. У 1900 годзе знаходзілася ў Мёрскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. Тут пражывала 27 чалавек.
У міжваенны перыяд маёнтак Александрова знаходзіўся ў межах Польскай Рэспублікі, у вясковай гміне Мёры Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводства, з 1922 года ў Віленскай зямлі, а з 1926 года ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства.
У выніку ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе вёска ўвайшла ў склад БССР. У 1941—1944 гадах знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|