У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Кот.
Алег Іванавіч Кот (нар. 18 красавіка 1966, в. Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык.
Біяграфія
Скончыў Ленінградскае вышэйшае зенітна-ракетнае каманднае вучылішча, інжынер па эксплуатацыі радыётэхнічных сродкаў.
Праходзіў ваенную службу ў якасці начальніка зенітнага ракетнага разліку — намесніка камандзіра батарэі Прыкарпацкай ваеннай акругі. Быў памочнікам начальніка 3-га аддзялення Стаўбцоўскага раённага ваеннага камісарыята. Працаваў старшым памочнікам начальніка 1-га аддзялення Дзяржынскага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята, намеснікам ваеннага камісара — начальнікам мабілізацыйнага аддзялення, ваенным камісарам Дзяржынскага раённага ваеннага камісарыята.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені, васьмю юбілейнымі медалямі[1].
Зноскі