Авероэс
Абу-ль-Валід Мухамад ібн Ахмад ібн Рушд, латынізавана (з яўрэйскае) — Аверо́эс (араб. Ibn Rushd) (1126, Кордава — 10 снежня 1198, Маракеш) — арабскі філосаф і лекар, прадстаўнік арабскага арыстацелізму. У гісторыі філасофіі А. застаецца як перакладчык і праніклівы каментатар твораў Арыстоцеля. Працы А. адыгралі важкую ролю ў азнаямленні Заходняй Еўропы з ідэямі Арыстоцеля. Большая частка працаў А. захавалася ў лацінскіх перакладах. Іншыя творы: філасофскі трактат "Абвяржэнне абвяржэння" (Tahafut al-Tahafut), медыцынскі трактат Кітаб аль-каллійат (латынізавана"Colliget"). філасофскія погляды А. вызначаліся схільнасцю да рацыяналізму. Прапанаваны ім падзел на рэлігію рацыянальную (для абраных) і алегарычна-вобразную (для паспалітага люду) стаўся крыніцаю тэорыі дваістай ісціны. Адмаўляў бяссмерце душы. Грамадскія ідэалы А. грунтаваліся на платонавай "Дзяржаве". Зноскі
Літаратура
Information related to Авероэс |