Быў арыштаваны як «контррэвалюцыянер» органамі бяспекі Венгерскай савецкай рэспублікі, аднак змог бегчы. 6 жніўня 1919 года прыняў удзел у перавароце, падчас якога быў скінуты прэм'ер-міністр Дзьюла Пейдл. Эрцгерцаг Іозеф Аўгуст прызначыў яго на пасаду прэм'ер-міністра Венгрыі 7 жніўня1919 года, і ён займаў гэту пасаду да 25 лістапада 1919 года. Паралельна з пасадай прэм'ер-міністра быў міністрам абароны Венгрыі да 15 сакавіка 1920 г.
Напачатку 1920-х гадоў заснаваў вельмі правую палітычную асацыяцыю. Быў членам Венгерскага парламента ў 1920—1939 гадоў.
Арыштаваны ў 1951 г. у гады рэжыму М. Ракашы, меркавана загінуў у турме.